Напярэдадні Дня беларускага пісьменства і друку, які 6-7 верасня пройдзе у суседняй Лідзе, Іўеўшчына будзе сустракаць ХХХІІ Міжнародную навукова-асветніцкую экспедыцыю «Дарога да Святыняў”.
Традыцыйна пачнецца яна ў Свята-Духавым кафедральным саборы. Пасля ўдзельнікі адправяцца на Святое Поле каля вёскі Загор’е Баранавіцкага раёна – на месца яўлення Загор’е-Сталавіцкай іконы Божай Маці. Па Гродзенскай вобласці шлях экспедыцыі будзе пралягаць праз Зэльвенскі, Ашмянскі, Дзятлаўскі і Іўеўскі раёны. Увогуле увесь маршрут зойме 777 кіламетраў. За час, што ладзіцца экспедыцыя, сумарна Хрэснымі хадамі Духоўнасці прайшлі 3 мільёны 114 тысяч вернікаў, увогуле ў мерапрыемствах паўдзельнічалі 5 мільёнаў 440 тысяч чалавек.

У межах падрыхтоўкі да правяддзення экспедыцыі ў Іўі прайшла духоўна-асветніцкая канферэнцыя «Дарога да Святыняў. Іўеўскі раён». Удзельнікі экспедыцыі, сустракаючыся з кіраўніцтвам і ідэалагічным актывам раёна, рассказалі гісторыю ўзнікнення і значэнне экспедцыі для духоўнага ўзбагачэння грамадства.


Аляксандр Лапата-Загорскі, галоўны захавальнік цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакрову Святой Багародзіцы на маршруце – кіраўнік экспедыцыі адзначыў, што дэвіз мерапрыемства застаецца нязменным – гэта словы Сяргея Раданежскага “Единством и любовью спасёмся”, а мэты ўдзельнікаў – даць раёнам адчуць непаўторную атмасферу, якая будзе панаваць на свяце беларускага пісьменства.

–Экспедыцыяй пройдзены 31 маршрут. Зроблена, безумоўна, многае. Але гэтае “многае” досыць цікава выглядае і пры ўвасабленні ў канкрэтныя лічбы-падсумаванні. Напрыклад, вядома: за ўвесь час праехаць маршрутамі “Дарогі да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга паспелі 420 чалавек, а да арганізацыйных спраў прылучыліся 2234 чалавек. За ўвесь час Экспедыцыя адолела 38 430 кіламетраў. Пешымі Хрэснымі Хадамі пройдзена 701 кіламетр. Благадатным Агнём асвечана 695 храмаў, капліц, манастыроў, – расказаў кіраўнік экспедыцыі. – У Сад Малітвы Святой Белай Русі высаджана 3537 самыя розныя дрэўцы. Прасфоры са Свята-Духава сабора Мінска – благаславенне Высокапраасвяшчэннейшага Мітрапаліта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі – падчас Экспедыцыі атрымалі 1062 прыходы, каля двух тысяч трохсот сямідзесяці ўдзельнікаў і арганізатараў Экспедыцыі і Дня беларускага пісьменства. Удзельнікам Хрэсных ходаў і духоўных дзеяў, а таксама пры наведванні сацыяльных прытулкаў, бальніц, дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, дамоў ветэранаў вайны і працы, спецыяльных адукацыйных і іншых аўдыторый, ахвяравана 110200 свечак, апаленых Благадатным Агнём. А хутка дарога павядзе ў Ліду, насустрач новым спатканням з новымі і старымі знаёмымі!
Як паведаміў Аляксандр Лапата-Загорскі, у Іўеўскім раёне, як і ў іншых, будуць працаваць мабільныя асветніцкія групы, яны наведаюць бальніцы, прадпрыемствы, дзіцячыя дамы, дамы пажылых людзей, сустрэнуцца з жыхарамі і правядуць духоўна-асветніцкія сустрэчы. Запланаваны навуковыя канферэнцыі, а ў школах – урокі беларускага пісьменства. Традыцыйна будуць арганізаваны выставы, творчыя сустрэчы і вечары.
-Паездка ў Экспедыцыі — імпульс жыватворны, многія літаратурныя старонкі, музычныя творы, тэле- і кінафільмы навеяныя ўражаннямі, запазычанымі ўдзельнікамі на маршрутах. Аднак і для тых, хто сустракае «Дарогу», падзея таксама не абміне марна! Сумненняў у тым не пакідаюць ззяючыя вочы людзей, прасветленыя дабрынёй і надзеяй, — сказаў кіраўнік экспедыцыі.

Аб духоўнай складаючай “Дарогі да Святыняў” расказаў іэрэй храма Андрэя Першазваннага, захвальнік Благодатнага Агню ад Гроба Гасподняга на маршруце Кірыл Гардун. Разам з Лампадай нясе Экспедыцыя яшчэ адну Святыню, “Загор’е-Сталавіцкую” ікону Пакрова Прасвятой Багародзіцы, наваяўленую і новапраслаўленую Сінодам як цудатворную. Вобраз з’яўляецца Адзігітрыяй (пуцяводным абразом) “Дарогі да Святыняў”.

Вось гісторыя з’явы абраза: у першым каўшы экскаватара, які патрывожыў зямлю на месцы аддадзеных пад кар’ер былых праваслаўных могілак каля вёскі Загор’е, нешта бліснула. Будаўнікі з Урала, разгледзеўшы знаходку, згарнулі працы, заявілі, што жвір такога кар’ера не прыдатны для адсыпкі дарог, і тут жа з’ехалі са Святога Поля.
Так, але перад гэтым самазваламі, дзень і ноч, зямлю суседніх курганоў вазілі і вазілі на падсыпку аўтатрасы Брэст-Масква. Участак пад Баранавічамі, пад бетон якога ляглі рэшткі праху, надоўга стаў аварыйнай зонай. Толькі пасля таго, як на Святым Полі з’явіліся Крыжы Памяці і капліца ў імя Св. Іаана Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Гасподняга, чарада смерцяў спынілася. Манастырская малітва, перазвон званоў супакоілі бяздумна патрывожаную Памяць продкаў.
А журналіст, фотмастак Аляксандр Лабада, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат нацыянальнай прэміі ў намінацыі “Дэбют” Кацярына Стройлава, спецыяліст дзяржаўных і культурна-відовішчных мерапремстваў Палаца Рэспублікі Іван Мачульскі правялі для чытачоў Іўеўскай раённай бібліятэкі духоўна-асветніцкую сустрэчу.

У гэты ж дзень адбылася нарада па пытаннях правядзення 32-Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да Святыняў» па тэрыторыі Іўеўскага раёна.



Ірына Бутурля.
Фота Станіслава Зянкевіча і Кірыла Маціфейчыка.






