Афиша Культура и творчество

На Іўеўшчыне праходзіць Тыдзень традыцыйнай культуры

З 24 па 31 мая на Іўеўшчыне проаходзіць Тыдзень традыцыйнай культуры — яркая і маштабная культурная падзея, якая аб’яднае аматараў беларускай спадчыны, народнай творчасці і аўтэнтычных традыцый.

Жыхароў і гасцей раёна чакае сапраўднае падарожжа ў свет беларускай культуры: старадаўнія абрады, народныя песні і танцы, інтэрактыўныя праграмы, творчыя сустрэчы і майстар-класы ад майстроў народных рамёстваў.

Арганізатары абяцаюць насычаную атмасферу шчырых эмоцый, утульнасці і жывых традыцый, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Гэта выдатная магчымасць не толькі цікава правесці час, але і дакрануцца да багатай культурнай спадчыны беларускага народа.

Тыдзень традыцыйнай культуры Іўеўшчыны стане месцам сустрэчы творчасці, майстэрства і сапраўднага народнага каларыту.

Не прапусціце галоўную культурную падзею мая!

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews

Служба інфармацыі «ІК».