Напярэдадні Міжнароднага Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, работнікі Іўеўскага раённага выканаўчага камітэта ўжо не першы год удзельнічаюць у гэтай акцыі. Кожная новая тэма — гэта чарговая праверка іх ведаў па беларускай мове.

Падрабязнасцямі падзялілася загадчыца Іўеўскага вучэбна-метадычнага кабінета Таццяна Шумакова:

— Набліжаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Традыцыйна напярэдадні гэтага свята мы ўдзельнічаем у рэспубліканскай дыктоўцы. Сёлета яна прысвечана беларускім жанчынам, і адна з іх – Еўфрасіння Полацкая. Тэкст дыктоўкі распавядае пра гэтую славутую беларускую асветніцу, якая сваёй працай зрабіла значны ўклад у развіццё беларускай пісьменнасці.
Дыктоўкі праводзяцца з 2005 года, і гэта ўжо 19-я рэспубліканская дыктоўка па ліку. За столькі гадоў дыктоўкі сталі добрай магчымасцю праверыць і замацаваць уласныя веды па беларускай мове. Для адных людзей дыктант не выклікае цяжкасцей, іншыя ж дзякуючы такім мерапрыемствам, даведваюцца нешта новае. Сёлета мы не толькі замацавалі веданне мовы, але і нагадалі сабе пра адну з самых вядомых жанчын у нашай гісторыі.



Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews
Мацвей Шабановіч.
Фота аўтара.






