Актуальное Афиша

На Іўеўшчыне адбудзецца гастрафэст “Бульбачка Смятанаўна запрашае”

Жадаеце весела і смачна правесці выхадныя? Запрашаем усіх жыхароў і гасцей раёна на самае апетытнае свята гэтай восені – гастрафэст “Бульбачка Смятанаўна запрашае”!

Калі: 3 кастрычніка. Час: 14:00. Дзе: аграгарадок Лаздуны 1.

Вас чакае грандыёзны конкурс “Бульбачка — беларусачка”, дзе арганізацыі, фермеры і жыхары раёна зладзяць сапраўднае шоу:

“Без панікі… смажым дранікі” – гарачы кулінарны батл! Хрусткія дранікі па сакрэтных рэцэптах будуць выпякаць на вашых вачах.

“Бульбяная мода” – самае крэатыўнае і авангарднае дэфіле касцюмаў, натхнёных беларускім брэндам.

“Араты ўдалец” – відовішчны конкурс сілы, спрыту і майстэрства чалавека працы.

“Бульбяны волат” – лепшы гаспадар, які выгадаваў самую гіганцкую бульбу на Іўеўшчыне!

“Бульба – наша смаката” – дэгустацыя традыцыйных і сучасных страў для сапраўдных гурманаў.

Выступленні вядучых калектываў аматарскай творчасці Карэлічскага і Іўеўскага раёнаў.

Прыязджайце ўсёй сям’ёй! Будзе якасна, каларытна, вельмі смачна і душэўна! Бульбачка Смятанаўна чакае вас!

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: telegram.me/ivyenews