Гастрофест Ивьевский помидор — 8 августа, г. Ивье
Афиша Культура и творчество

На Іўеўшчыне адбудзецца фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі каларыт”

Першага жніўня ў в. Бакшты адбудзецца фестываль вясковай культуры “Бакштаўскі каларыт”.

Фестываль склікае знаўцаў і аматараў вясковай культуры на сустрэчу з песнямі, танцамі, жартамі, вясковай кухняй і выдатнымі вырабамі народнай творчасці.

бакштаўскі каларыт, деревенский праздник в Ивьевском районе анонс

У праграме:

  • урачыстае адкрыцце;
  • конкурс вясковых танцаў “Танцуем па-даўнейшаму”;
  • выстаўка-дэгустацыя страў з таркаванай бульбы “Фастфуд па-вясковаму;
  • канцэртная праграма калектываў аматарскай творчасці Іўеўскага раёна;
  • выстаўкі прадметаў народнага побыту “Нам засталася спадчына” і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “З крыніц прыгажосці”.

На фестывальнай пляцоўцы працуюць дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя рады.

Пачатак у 16:00 гадзін

 на прыклубнай тэрыторыі.