Музыкант, кампазітар, арганіст і паэт Антон Шукаў стаў госцем новага выпуску праграмы «Прачулым радком». Гэта літаратурна-мастацкі праект пра паэтычную спадчыну класікаў і пачынаючых аўтараў.
Імя іўяўчаніна ўжо добра вядома ў музычных колах – ён студэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, лаўрэат прэстыжных міжнародных конкурсаў, а таксама ўладальнік гранд-прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Акрамя музычнай творчасці, Антон паспяхова рэалізуе сябе і на літаратурнай ніве – піша глыбокія, пранікнёныя творы, у якіх гучыць яркі і самабытны аўтарскі голас.
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: telegram.me/ivyenews






