15 сакавіка у нашай краіне адзначаюць Дзень Канстытуцыі.

Спецыяльна да гэтай даты Музей нацыянальных культур прапануе школьнікам і навучэнцам нашага горада і раёна прыняць удзел у інтэлектуальнай гульні “Канстытуцыя — асноўны закон Рэспублікі Беларусь”.
Падчас гульні ўдзельнікі пазнаёмяцца з гісторыяй законатворчасці на тэрыторыі нашай краіны; даведаюцца пра яе асноўныя палажэнні і нормы.
Бонусам стане наведванне зала нашай экспазіцыі, прысвечанага сучаснай пасляваеннай гісторыі Іўеўскага раёна.
Кошт удзелу 20р. Колькасць удзельнікаў да 20-22 чалавек.
Запіс па папярэдняй замове. Тэлефон для даведак: 6 80 35






