36-цігадовы беларускі рэпер Макс Корж выступаў з канцэртам у Варшаве. На стадыёне PGE Narodowy сабралася больш 60 тысяч чалавек. Сярод іх было шмат як палякаў, так і украінцаў, беларусаў. Перад пачаткам некаторыя гледачы пачалі саскокваць са сваіх месцаў на танцпол. Грамілі маёмасць, распівалі алкаголь, пераскоквалі праз поручні, што аддзялялі трыбуны ад сцэны.
На канцэрце было затрымана звыш 100 чалавек. У Польшчы разразіўся ажно цэлы скандал з-за бандэраўскага сцяга. Многія палітыкі, простыя палякі рэзка асудзілі акцыю “сцяганосцаў” і заклікалі прыцягнуць да адказнасці.
Досыць хутка распазналі і вінаватых: імі аказаліся 57 украінцаў і яшчэ 6 беларусаў – мусіць, таксама “беглых”. Улады вырашылі: усе яны будуць дэпартаваны з Польшчы. Аднак, каб пазбегнуць пакарання і застацца ў лаяльнай пакуль яшчэ Польшчы, зачыншчыкі беспарадкаў пачалі запісваць шматлікія прабачэнні (дзіцячы садок адпачывае!). Пачалі апраўдвацца, што не ведалі, чые гэта сцягі былі.
Але гэтая акалічнасць яшчэ больш раззлавала палякаў. Гэта проста дзікунства, тут ужо не жывёльны свет, а свет двухногіх, якія страцілі рэшткі розуму і нават жыццёвай прыстасаванасці. Польшча і так утрымлівае гэтых дармаедаў: жывуць яны на грошы еўрапейскага саюза, на бюджэт дзяржаў. Плацяць ім дапамогу, а яны, няўдзячныя, робяць пагромы, учыняюць падпальванні, крадуць у крамах, бяруць тое, што няправільна схавана ў кватэрах і дамах палякаў…
Беларусы беглі ў Польшчу, баючыся судоў за свае антызаконныя ўчынкі на Беларусі, украінцы – каб не служыць у войску. Здавалася б, ну прыстасаваліся – ну дык сядзіце ціхенька, не перашкаджайце палякам жыць! Дык не – у героі захацелася пагуляць, захацелася тварыць непатрэбшчыну і антызаконнасць. І гэта ўжо на суседняй, але чужой тэрыторыі.
Несвядомыя гледачы грамілі маёмасць стадыёна, распівалі напоі, выражаліся нецэнзурна. А найбольшы скандал выклікаў чырвона-чорны сцяг арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў і яе баявога крыла – украінскай паўстанцкай арміі. Адзначым, што польскія ўлады лічаць удзельнікаў украінскай паўстанцкай арміі адказнымі за генацыд польскага насельніцтва Валыні ў 1943 годзе на Заходняй Украіне (так званая Валынская разня). Яшчэ ў 1950 годзе Вярхоўны суд Польшчы прызнаў УПА злачыннай арганізацыяй. Кампрамісу на гэты конт паміж Польшчай і Украінай так і не было дасягнута. Больш таго, Варшава аблюбавала ўжо сабе сучасны кавалачак Украіны — жамчужынау ля мора Адэсу.
З крытыкай на Украіну выступіў тут жа міністр нацыянальнай бяспекі Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш, заявіўшы: “Тыя, хто гасцюе (?!) у нас, павінны захоўваць законы і звычаі”. Дэпутат польскага сейма Дарыўш Мацецкі канстатаваў, што адлюстраваныя на сцягу сімвалы – “знак злачынцаў і мардавальнікаў нашых продкаў”. Ён звярнуўся ў пракуратуру і паліцыю з патрабаваннем узбудзіць справу. Былы пасол Польшчы ў ЗША Марак Магяроўскі абурыўся прысутнасцю на канцэрце “соцень украінцаў прызыўнога ўзросту і фізічна годных да воінскай службы”.
Парадаксальная сітуацыя усё ж атрымліваецца: то польскія ўлады самі даюць прыстанішча гора-ўцекачам з Украіны, бо тыя не хочуць служыць у войску. Даюць прыстанішча беларускім “беглым”, каб не асудзілі ў Беларусі. Вандроўнікі – ні беларусы, ні ўкраінцы – не хочуць працаваць, жывуць абібокамі. Гультаямі. Дык што сёння іх ужо абвінавачваць? Чаго вы чакалі, паны ды паненкі з суседкі-Польшчы?
Карыстальнікі інтэрнэта напісалі, што прыхільнікі Бандэры забівалі іх родных у вайну, і падобныя правакацыі ў ХХІ стагоддзі проста недаравальныя.
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падкрэсліў: “Тым часам я магу з задавальненнем сказаць, што надыходзіць фінал сітуацыі, якая так абурыла грамадскую думку, — гэта беспарадкі, акты агрэсіі і асобныя правакацыі на Нацыянальным стадыёне падчас канцэрта беларускага рэпера. У дачыненні да 63 асобаў распачата працэдура высылкі з краіны, яны павінны будуць пакінуць краіну добраахвотна альбо прымусова, калі добраахвотна не з’едуць”.
А калі паглядзець шырэй і глыбей, то гэта не проста сварка падчас канцэрта, а сварка Еўропы ў выглядзе Польшчы і Украіны. Вось і дасябраваліся! Узровень антыўкраінскіх настрояў сярод палякаў неймаверна вырас на фоне рэзкай хвалі міграцыі ў Польшчу. Сённяшні палітычны рэжым ва Украіне і грунтуецца на такой і падобнай мярзотнай ідэалогіі бандэраўшчыны.
Канстанцін КАРНЯЛЮК.






