Віталій Ракавец, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

— Якасць беларускай прадукцыі, асабліва харчовай, лічыцца высокай і з’яўляецца вядомым брэндам, заснаваным на натуральнай сыравіне, строгім кантролі і адпаведнасці стандартам, што пацвярджаецца дзяржаўнымі знакамі якасці і папулярнасцю. Прадукцыя спалучае савецкія традыцыі якасці з сучаснымі навуковымі распрацоўкамі, уключае натуральныя і арганічныя прадукты, а таксама ахоплівае шырокі спектр тавараў — ад прадуктаў харчавання, лёну і касметыкі да машынабудавання.
Несумненна, слоганы «Зроблена ў Беларусі» і «Купляйце беларускае» даўно сталі нацыянальнымі брэндамі, якімі мы па праве ганарымся. І менавіта мы, беларусы, павінны падтрымліваць айчынных вытворцаў. І тут бы вельмі хацелася звярнуць увагу на словы кіраўніка дзяржавы да ўладальнікаў гандлёвага бізнесу: «Вы першыя фармуеце попыт і вырашаеце, што і як пакласці на прылавак. Я не ведаю, ці павінен Прэзідэнт тлумачыць, што калі на тавары напісана «Зроблена ў Беларусі», то перавага на паліцы павінна быць за ім».
Калі зараз перад намі стаіць выбар, які тавар купіць, то мы хутчэй купім беларускае. Да людзей дайшло, што гэта якасць, гэта харчовая бяспека, гандлёвая і гэтак далей. І падтрымліваць трэба свайго вытворцу.
Будучыня краіны залежыць не толькі ад рашэнняў дзяржавы, але і ад выбару кожнага з нас — аддаючы перавагу беларускім таварам, мы падтрымліваем эканоміку і ўмацоўваем незалежнасць нашай краіны.
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Ірына Бутурля. Фота з архіва «IK».






