Культура и творчество

Майстру з Іўеўскага раёна прысвоена ганаровае званне “Народны майстар Рэспублікі Беларусь”

Такое рашэнне на днях было прынята на пасяджэнні экспертнай камісіі пры Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці.
Высокую адзнакуатрымалі саламяныя вырабы майстра па саломапляценні з аграгарадка Геранёны Юзэфы Старасцінай.

Юзэфа Старасціна першыя навыкі па рамяству набыла на курсах павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры Гродзенскай вобласці ўстановы адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны каледж мастацтваў” у 1995 годзе. З 2009 года Юзэфа Эдвардаўна з’яўляецца сябрам грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз майстроў народнай творчасці”.

Сёння майстар працуе ў тэхніках плоскага і аб’ёмнага пляцення, саламянай пластыкі, дэкаратыўнай скульптуры, аплікацыі саломкай, змяшанай тэхніцы. Асаблівай адметнасцю і прывабнасцю вырабаў з’яўляецца аб’ёмнасць форм, заснаваных на традыцыях абрадавай пластыкі, праз якія майстрыха практыкуе свой падыход да мастацкага саломапляцення. Асартымент вырабаў розны: аплікацыі, фігуркі дзяўчат і хлопцаў у беларускіх народных строях, казачныя жар-птушкі, вялікі конь з вазком, Геранёнскі замак з саломы, дажыначныя снапы, вянкі і іншыя.
Разам з нашай зямлячкай званне “Народны майстар” атрымалі Валянціны Сільвановіч, майстра па ткацтву з Ліды, Станіслава Муліца, майстра па выцінанцы з Гродна.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Служба інфармацыі «ІК».