На Іўеўшчыне праходзіць раённы культурны фотачэлендж «Жанчына — творца культуры Іўеўшчыны», прымеркаваны да Года беларускай жанчыны.
Удзельніцай праекта стала Таццяна Малочка, якая прыняла ўдзел у майстар-класе па саломапляценні і сваімі рукамі стварыла традыцыйны саламяны абярэг для дома — «Венік».

Таццяна Гедымінаўна — актыўная ўдзельніца клуба майстроў «Скарбніца». Яна працуе кіраўніком гуртка аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ДУ «ТЦСАН Іўеўскага раёна» і шмат гадоў займаецца дэкаратыўна-прыкладной творчасцю.
Майстрыца валодае рознымі відамі традыцыйнага і сучаснага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і з вялікім задавальненнем перадае свае веды і практычныя навыкі ўдзельнікам гурткоў і ўсім, хто цікавіцца народнымі рамёствамі.

У клубе майстроў «Скарбніца» Таццяна Малочка вядомая як чалавек з невычэрпнай энергіяй, творчым падыходам і адкрытым сэрцам. Яна лёгка знаходзіць агульную мову з людзьмі розных пакаленняў, заўсёды падтрымлівае іншых і ахвотна дзеліцца сваім вопытам, уносячы важкі ўклад у захаванне і развіццё традыцыйнай культуры Іўеўшчыны.
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: telegram.me/ivyenews
Па інфармацыі t.me/rdk_iv






