Экономика

Сегодня в Ивье пройдет первый концерт органной музыки в рамках фестиваля Ars Magna Organi

Чатыры канцэрты арганнай музыкі 28 чэрвеня, 26 ліпеня, 9 і 15 жніўня адбудуцца ў межах фестывалю акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi.

V фестываль акадэмічнай арганнай музыкі Ars Magna Organi праводзіцца ў розных касцёлах Беларусі. Сёлета ён пройдзе ў Пінску, Лагішыне, Ружанах, Мядзведзічах, Іванава, Навагрудаку і Іўі. Папярэднія чатыры фестывалі адбываліся ў 2019 (29 канцэртаў), 2022 (54 канцэрты), 2023 (33 канцэрты) і 2024 (56 канцэртаў) гадах. Сёлета фестываль будзе складацца з 68 канцэртаў, якія будуць выкананы на 5 гістарычных арганах Беларусі, адным сучасным аргане і адным электрааргане. 

4 канцэрты акадэмічнай ансамблевай музыкі пройдуць ў касцёле Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі на гістарычным аргане Фрыдрыха Вайсэнборна 1899 года. Арганізатарам канцэртаў ў Іўі з’яўляецца Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт і парафія Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі. Аўтар і мастацкі кіраўнік фестываля – Аляксандр Бурдзялёў.

Рамантычны арган Фрыдрыха Вайссэнборна з’явіўся ў Іўі ў 1899 годзе. Інструмент мае мяккія рамантычныя рэгістры, якія вылучаюцца высокай якасцю і шырокім сакавітым гукам, і ў спалучэнні з добрымі акустычнымі якасцямі трохнававага касцела ствараюць аб’ёмную гукавую карціну. Канцэрты арганнай музыкі стануць лагічным завяршэннем некалькігадовай рэстаўрацыі аргана. 

28 чэрвеня (субота) 16:30 Калініка Мядзведзева (Мінск) – арган, Вольга Федарынчык (Мінск) – скрыпка
26 ліпеня (субота) 16:30 Анастасія Бруянкова (Мінск) – арган, Юлія Бігун (Мінск) – вакал, Лізавета Усаевіч (Мінск) – вакал 
9 жніўня (субота) 19:00 Арына Цытлянок (Беларусь / Гент, Бельгія) – арган, траверса; Юлія Бурдзялёва (Мінск) – арган, вакал; 
15 жніўня (пятніца) 16:30 Марыя Бельцюкова (Мінск) – арган, Мікіта Бельцюкоў (Мінск) – гітара.

Уваход на ўсе канцэрты вольны.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews