20 снежня ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы ў Мінску адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў ХХІІІ Рэспубліканскага турыстычнага конкурсу «Пазнай Беларусь 2025». У намінацыі «Аб’ект рэлігійнага турызму года», на якую было пададзена 82 заяўкі ад розных святынь шматканфесійнай Беларусі, было выбрана 5 лепшых, тры з іх гэта касцёлы ў Ружанах, Уселюбе і Іўі.

Дыпламант — Касцёл святога Казіміра (Гродзенская вобласць, аг. Уселюб). Граматай узнагароджаны касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла (Гродзенская вобласць, г. Іўе) і касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Брэсцкая вобласць, г. п. Ружаны).
— Храмы, культавыя помнікі дапамагаюць зразумець гісторыю праз характар беларусаў, — падзяліўся меркаваннем намеснік упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Сяргей Герасіменя пад час узнагароджання пераможцаў.
Журы конкурсу падчас выбару пераможцаў звяртала ўвагу на правядзенне культурных і рэлігійных падзей, колькасці турыстаў, даступнасці аб’ектаў для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, наяўнасць месца для начлегу, а таксама тое, што было зроблена падчас года добраўпарадкавання каля святынь.

Рэспубліканскі турыстычны конкурс праводзіўся па 14-і розных намінацыях. Сярод задач конкурсу — стымуляванне развіцця турыстыкі ў Беларусі, адзначэнне за ўнёсак у развіццё падарожжаў па краіне, прыцягненне ўвагі да турыстычных аб’ектаў, прыцягненне насельніцтва да актыўных формаў адпачынку, прапаганда здаровага ладу жыцця, папулярызацыя гістарычных славутасцяў, культурнай і прыроднай спадчыны Беларусі, павышэнне прэстыжу прафесій, занятых у турыстычнай індустрыі, стымуляванне выкарыстання сучасных тэхналогій у турызме.
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Падрыхтаваў Раман Ярмош.






