ДУК «Іўеўская раённая бібліятэка» прыняла ўдзел у абласным конкурсе «На лепшую самаробную кнігу». Конкурс праводзіўся ў рамках культурных мерапрыемстваў да Дня беларускага пісьменства ў г. Шчучыне. Мэтамі конкурса з’яўляліся: папулярызацыя кнігі і чытання праз творчасць і фантазію, развіццё і падтрымка навыкаў асоб, якія захапляюцца літаратурна-мастацкай творчасцю і выяўленчым мастацтвам, стымуляванне і стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчай актыўнасці сярод насельніцтва Гродзен
Конкурс праводзіўся ў намінацыях: «На лепшае мастацкае афармленне ўласнага твора», «На лепшае мастацкае афармленне (твора ці яго ўрыўка) беларускага аўтара», «На лепшае мастацкае афармленне (твора ці яго ўрыўка) з калекцыі рэдкіх выданняў». Крытэрыямі ацэнкі творчых работ былі — арыгінальнасць ідэі, граматнасць, дакладнасць зместу кнігі, наяўнасць ілюстрацый, разнастайнасць тэхнікі выканання і выкарыстаных для афармлення матэрыялаў. Усе конкурсныя работы выконваліся на беларускай мове, з прымяненнем любых матэрыялаў і любой тэхнікі, за выключэннем камп’ютарных тэхналогій.

Ад бібліятэк раёна былі прадстаўлены тры кнігі: «Слуцкія ткачыхі» Максіма Багдановіча (бібліятэка-філіял аг.Суботнікі), «Жыціе блажэннай Еўфрасінні, Ігуменні манастыра Уседзяржыцеля Святога Спаса ў горадзе Полацку» (Іўеўская раённая бібліятэка), «След на зямлі» Яўгена Карпуця (бібліятэка-філіял г.п.Юрацішкі).

Па выніках конкурсу нашы бібліятэкі сталі пераможцамі ў двух намінацыях і атрымалі ўзнагароды на святкаванні Дня беларускага пісьменства ў г. Шчучыне. Дыпломам І ступені ўзнагароджаны творчы калектыў Іўеўскай раённай бібліятэкі (кіраўнік Святлана Абрыеўна Мірончык) за перамогу ў абласным конкурсе «На лепшую самаробную кнігу» ў намінацыі «На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) з калекцыі рэдкіх выданняў». Дыплом ІІ ступені атрымала Святлана Мікалаеўна Іванова, загадчык бібліятэкі-філіяла аг.Суботнікі, за перамогу ў намінацыі «На лепшае мастацкае афармленне твора (ці яго ўрыўка) беларускага аўтара».
Фотаздымкі лепшых работ размешчаны на сайце ДУК «Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага».
Віншуем з перамогай!
П. УЛАДЗІН.






