Культура и творчество

Кліча ў госці Налібоцкая пушча

30 ліпеня 2017 года творчым калектывам аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы в. Бакшты праведзена рэгіянальная свята «Кліча ў госці Налібоцкая пушча».

З прывітальнымі словамі да прысутных звярнулася ўпраўляючая справамі Бакштаўскага сельвыканкама Людміла Іванаўна Жыжыч.

На свята завітаў сам гаспадар Налібоцкай пушчы Дзед Налібок, які падрыхтаваў падарункі гледачам: песні, скокі і прысмакі.

Падчас мерапрыемства адбыліся канцэртныя праграмы калектываў аматарскй творчасці ўстаноў культуры Навагрудскага раёна, в.Бакшты, аг.Лелюкі Іўеўскага раёна, эстрадны канцэрт салісткі Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Вольгі Аўдзевіч; гульнёвая і танцавальная праграмы.

На працягу свята працавалі дзіцячыя атракцыёны, гандлёвыя рады, выставы-продаж сувенірнай прадукцыі, апетытнай юшкі і піражкоў з дарамі пушчы.