У касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі адбылося традыцыйнае свята творчасці і веры — конкурс калядных ясляў, які сабраў дзясяткі юных удзельнікаў і стаў сапраўдным упрыгожаннем Божага Нараджэння.
На суд журы свае працы прадставілі 59 дзяцей, якія падрыхтавалі 41 батлейку. Кожныя яслі унікальныя, непаўторныя, створаныя з любоўю, фантазіяй і шчырым сэрцам. У дзіцячых работах можна ўбачыць не толькі класічныя сюжэты Нараджэння Хрыста, але і асабістае бачанне свята, цеплыню сямейных традыцый і глыбокае разуменне каляднага цуду.

Дрэва, тканіна, папера, салома – выкарыстоўвываліся самыя розныя матэрыялы. Але галоўнае, што аб’ядноўвала ўсе батлейкі, — гэта вера, дабрыня і імкненне падзяліцца святлом Божага Нараджэння з іншымі.
Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі прызы і падарункі як знак удзячнасці за старанне, крэатыўнасць і актыўны ўдзел. Свае творчыя работы дзеці пакінулі ў касцёле на святочныя дні, каб упрыгожыць святыню і даць магчымасць кожнаму наведвальніку ўбачыць калядныя яслі, створаныя маленькімі майстрамі.






Конкурс стаў не толькі праявай талентаў, але і важным напамінам: сапраўднае каляднае святло пачынаецца са шчырай веры і жадання рабіць свет прыгажэйшым.
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Рыта Рэй. Фота Станіслава Зянкевіча.






