Афиша Культура и творчество

Каларытнае свята «Ліпнішкаўскія сенакосы» адбудзецца 20 чэрвеня. Запрашаем!

Адчуваеце пах свежаскошанай травы і духмянага лета?  Запрашаем усіх на каларытнае свята «Ліпнішкаўскія сенакосы», дзе разгорнецца сапраўдны чэмпіянат па ручным сенакашэнні!

Свята Ліпнішкаўскія сенакосы ў Іўеўскім раёне

Калі: 20 чэрвеня, 15:00.

Дзе: аг. Ліпнішкі (Іўеўскі раён), парк РАПТ.

Што ў праграме?

«Візітная картка» — прэзентацыя каманд і самае арыгінальнае афармленне касы.

«Дэфіле пакосніцы» — паказ чароўных традыцыйных касцюмаў з арнаментамі-абярэгамі.

«Касі, каса, пакуль раса» — гарачае спаборніцтва на хуткасць і якасць сярод мужчын і жанчын.

«Абед на траве» — пачастунак традыцыйнай сенакоснай кухняй і халодным квасам.

Выставы — унікальныя самаробныя лялькі-абярэгі і фігуры з сена!

Майстар-клас ад носьбіта нематэрыяльна-культурнай спадчыны «Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабкі і інш.) — традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці» Алены Нехведовіч!

Аргкамітэт.