0
Наука и технологии

Я з кнігай адкрываю свет…

23 снежня 2016 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка падпісаў Указ № 481 «Аб абвяшчэнні 2017 года Годам навукі». Стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі, як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу — мэта гэтага дакумента.

Бібліятэкі ДУК «Іўеўская раённая бібліятэка» ўносяць свой уклад у рэалізацыю пастаўленых мэтаў праз інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне і розныя формы масавай работы. Работнікамі бібліятэк на працягу 2017 года праводзіліся гадзіны разважанняў, гутаркі, дні інфармацыі, агляды літаратуры і многія іншыя мерапрыемствы, афармляліся кніжныя выставы («2017 — Год навукі», «Гении мировой науки», «Я с книгой открываю Год науки», «История науки в лицах», «Мой край і песня, і паданне…», «Мая зямля» і іншыя) і тэматычныя паліцы.

Для раскрыцця ролі навукі ў жыцці людзей, папулярызацыі навуковай дзейнасці, знаёмства наведвальнікаў з навуковымі ідэямі і распрацоўкамі, для прыцягнення моладзі ў навуку, у першым квартале 2017 года было праведзена шмат мерапрыемстваў: кніжная выстава «Навука і жыццё», гутарка-прэзентацыя «8 дзіцячых вынаходніцтваў, якія перавярнулі свет», хвілінка інфармацыі «Дзень беларускай навукі: гісторыя і асаблівасці», інфармацыйная гадзіна «Топ-8 вынаходніцтваў беларускіх самародкаў» і іншыя.

Так, у бібліятэцы-філіяле г.п. Юрацішкі была аформлена кніжная выстава «Навука і жыццё», на якой экспанавалася літаратура з розных абласцей навуковых ведаў.

Штогод 17 студзеня ва ўсiм свеце адзначаецца Дзень дзіцячых вынаходніцтваў. Да гэтай даты аддзелам бібліятэчнага маркетынгу была падрыхтавана і размешчана на сайце Іўеўскай раённай бібліятэкі віртуальная выстава

(http://ru.calameo.com/read/0051267369e9ae7d6bf58).

Дзіўна, але шматлікія карысныя вынаходніцтвы і тэхнічныя мадыфікацыі, якія зрабілі наша жыццё больш зручным і разнастайным, прыдумалі менавіта дзеці. Дзеці, з іх крэатыўным мысленнем і неабмежаванай фантазіяй, ствараюць розныя гаджэты, робатаў, гульні, якія палягчаюць наша жыццё.

Пра самыя цікавыя дасягненні юных вынаходнікаў расказалі супрацоўнікі Іўеўскай дзіцячай бібліятэкі падчас гутаркі-прэзентацыі «8 дзіцячых вынаходніцтваў, якія перавярнулі свет». На мерапрыемства былі запрошаны вучні 7-ых класаў Іўеўскай сярэдняй школы.

Водныя лыжы, футравыя навушнікі, шрыфт Брайля — гэта далёка не ўсе дзіцячыя вынаходніцтвы, з якімі пазнаёміліся ўдзельнікі гутаркі. Вельмі цікавым і змястоўным быў бібліяграфічны агляд літаратуры «Вынаходніцтвы, якія перавярнулі свет».

У рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года навукі, супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі Іўеўскай раённай бібліятэкі правялі хвілінку інфармацыі «Дзень беларускай навукі: гісторыя і асаблівасці». На мерапрыемстве прысутнічалі навучэнцы 11 класа гімназіі №1 г. Іўе і іх класны кіраўнік.

Вядучыя падкрэслілі, што Дзень беларускай навукі адзначаецца ў апошнюю нядзелю студзеня. У 2017 годзе ўрачыстыя мерапрыемствы прыпадалі на 29 студзеня. Афіцыйна падзея была зацверджана ў 1993 годзе. Дзень беларускай навукі, як сваё прафесійнае свята, адзначаюць супрацоўнікі ўсіх навуковых галін, а таксама школьнікі, студэнты і аспіранты, занятыя даследчай працай.

Бібліятэкары зрабілі цікавы экскурс у гісторыю беларускай навукі, расказалі пра навукоўцаў, якія стаялі ля вытокаў развіцця навукі ў нашай краіне, пра дасягненні беларускай навукі за апошнія гады. Яны падкрэслілі, што дзейнасць навукоўцаў накіравана на рашэнне задач па мадэрнізацыі прамысловасці і фарміраванне новай інавацыйнай эканомікі. Гімназісты прынялі ўдзел у пазнавальнай віктарыне, адказвалі на пытанні, якія тычацца развіцця навуковай думкі ў Рэспубліцы Беларусь, і паказалі добрыя веды і сваю эрудыцыю.

Завяршылася хвілінка інфармацыі «Дзень беларускай навукі: гісторыя і асаблівасці» бібліяграфічным аглядам літаратуры, прадстаўленай на выставе «2017 — Год навукі».

Гэтыя мерапрыемствы былі праведзены супрацоўнікамі бібліятэк з мэтай пашырэння кругагляду вучняў, развіцця іх інтэлектуальных здольнасцяў.

Напярэдадні Дня беларускай навукі Іўеўская дзіцячая бібліятэка-філіял запрасіла маладых людзей, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН Іўеўскага раёна, на інфармацыйную гадзіну «Топ-8 вынаходніцтваў беларускіх самародкаў». Мерапрыемства праходзіла ў межах дабрачыннай акцыі «Розныя — роўныя».

Прысутныя даведаліся, што беларуская зямля падарыла сусветнай навуцы нямала вядомых імёнаў (Аляксандр Скірмунт, Казімір Чарноўскі, Міхаіл Гузікаў і іншыя). Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з часопісам «Юный техник и изобретатель», паглядзелі відэафільм пра Івана Кулібіна.

У красавіку супрацоўнікі аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК «Іўеўская раённая бібліятэка» сумесна з бібліятэкарам Іўеўскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя правялі гадзіну цікавага паведамлення «Іх дасягненні праславілі Беларусь». Мерапрыемства праходзіла ў рамках Года навукі. Навучэнцы ліцэя пазнаёміліся з цікавай інфармацыяй пра беларускіх навукоўцаў. Да мерапрыемства была арганізавана кніжная выстаўка «Моладзь і навука:  крок у будучыню».

А вось удзельнікі інтэрактыўнага падарожжа «Калейдаскоп мары», якое прайшло вясной у бібліятэцы-філіяле аг. Ліпнішкі, паспрабавалі знайсці адказ на пытанне: «Леанарда да Вінчы, хто ЁН — геній ці падарожнік ў часе?», затым увазе прысутных быў прадстаўлены відэаролік «Геній Леанарда да Вінчы». Летам наведвальнікі гэтай бібліятэкі на відэаўроку «Крок у Сусвет» даведаліся аб касманаўтах-беларусах, якія неаднаразова адпраўляліся ў космас.

Гульня-загадка «Падарожжа ў вясёлкавую галактыку», якая прайшла ў бібліятэцы-філіяле аг. Дайліды, дапамагла зазірнуць у свет, у якім мы жывем — гэта ўвесь наш Сусвет. Тысячагоддзямі людзі захапляліся зорным небам, назіралі за рухам сонца, месяца, планет і задавалі сабе пытанні, на якія не заўсёды знаходзілі адказ. Удзельнікі мерапрыемства таксама вырашылі адказаць на гэтыя пытанні і «адправіліся на пошукі» планет Сонечнай сістэмы, пераадольваючы перашкоды, выконваючы творчыя заданні.

У маі калектыў Іўеўскай раённай бібліятэкі прыняў удзел у новым навучальным праекце Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі для моладзі: аўтарскі адкрыты анлайн-семінар «Сучасныя тэхналогіі ў сучаснай бібліятэцы». Тэма першай сустрэчы — «Аўдыё відэакантэнт — перспектыўны фармат узаемадзеяння бібліятэкі з карыстальнікамі».

З 22 па 26 мая 2017 года праходзілі XXIII Міжнародныя Кірыла-Мяфодзіеўскія чытанні, прысвечаныя Дням славянскага пісьменства і культуры. У рамках форуму ў сталічным прыходзе ў гонар іконы Божай Маці «Всех Скорбящих Радость» 22 мая 2017 года прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Духоўнае адраджэнне грамадства і праваслаўная кніга» па тэме: «Кніга і чытанне ў духоўнай культуры нацыі (да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання )». Да ўдзелу ў канферэнцыі былі запрошаны прадстаўнікі бібліятэк усіх сістэм і ведамстваў, работнікаў адукацыі і культуры, царкоўных бібліятэк, бібліятэк духоўных школ.

Загадчык бібліятэкі-філіяла г.п. Юрацішкі Іўеўскай раённай бібліятэкі Ж. Грышукевіч выступіла з дакладам «Асветніцкая дзейнасць публічнай бібліятэкі з дапамогай праваслаўнай літаратуры (з вопыту работы бібліятэкі-філіяла г.п. Юра-цішкі)».

Да Года навукі і да Сусветнага дня навукі нядаўна былі праведзены: інфармацыйна-пазнавальная гадзіна «Пётр Клімук —   першы беларускі касманаўт» (бібліятэка-філіял в.Старчаняты); пазнавальны марафон «Самыя цікавыя навуковыя адкрыцці» (бібліятэка-філіял аг. Суботнікі); дзень бібліяграфіі «Незаменныя памочнікі   энцыклапедыі і слоўнікі» (бібліятэка-філіял аг. Лаздуны І); пазнавальны марафон «Прыцягненне космасу» (бібліятэка-філіял аг. Эйгерды); віртуальнае падарожжа «Мірны атам» (бібліятэка-філіял аг. Ліпнішкі); пазнавальны час «Зямля невядомая» (інтэграваная бібліятэка-філіял аг. Трабы).

10 лістапада ва ўсім свеце адзначаўся Сусветны дзень навукі. У гэты дзень загадчыца бібліятэкі-філіяла аг.Суботнікі запрасіла дзяцей на пазнавальны марафон «Самыя цікавыя навуковыя адкрыцці».

Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся шмат цікавага аб розных навуках, пазнаёміліся з навуковымі адкрыццямі, называлі вядомыя ім прафесіі ў сферы навукі. Вялікую цікавасць выклікаў прагляд прэзентацыі «Самыя цікавыя навуковыя адкрыцці, зробленыя дзецьмі». Дзеці даведаліся, што фруктовы лёд, снегаход і многія іншыя ўнікальныя адкрыцці здзейснілі зусім юныя даследчыкі, амаль іх аднагодкі. Бібліятэкар расказала прысутным пра нашых землякоў — ураджэнцаў Іўеўшчыны, якія звязалі сваё жыццё з навукай.

Напрыканцы мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што трэба добра вучыцца, пашыраць свой кругагляд, пастаянна пазнаваць нешта новае, цікавае, і тады, можа быць, і яны стануць вядомымі навукоўцамі і зробяць навуковыя адкрыцці, якія прынясуць карысць не толькі роднай Беларусі, але і ўсяму свету.

Усе мерапрыемствы да Года навукі, якія ўжо прайшлі ў бібліятэках раёна, садзейнічалі выхаванню ў падрастаючага пакалення пачуцця гонару за дасягненні беларускага народа, айчыннай навукі, патрыятызму і грамадзянскасці, а таксама пашырэнню кругагляду вучняў, развіццю іх інтэлектуальных здольнасцяў.

В. КЕПЕЛЬ,

бібліятэкар аддзела бібліятэчнага маркетынгу ДУК «Іўеўская раённая бібліятэка».