Экономика

Іван Карэнда, паэт, Ганаровы грамадзянін Іўеўскага раёна: гэта сапраўды наш свабодны, дэмакратычны выбар

Іван Карэнда, паэт, Ганаровы грамадзянін Іўеўскага раёна:

— Дзень выбараў, да якога рыхтуецца Беларусь, – гэта дзень нашага свабоднага, дэмакратычнага волевыяўлення. У тым ліку і майго. Абавязкова прыйду 25 лютага на свой выбарчы ўчастак, як і рабіў так заўсёды раней, і з усёй асабістай адказнасцю прагаласую за новых прадстаўнікоў улады.

З цікавасцю пазнаёміўся з біяграфіямі ўсіх прэтэндэнтаў на абранне ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у абласны і раённы Саветы дэпутатаў, якія могуць атрымаць давер выбаршчыкаў у нашым раёне. Гэтых людзей добра ведаюць на Іўеўшчыне. Усе яны вартыя таго, каб быць абранымі ў органы народаўладдзя: і адукацыю маюць грунтоўную, часцей за ўсё вышэйшую, і шматгадовы стаж працы па абранай спецыяльнасці, а многія – і вопыт кіравання калектывамі ў самых розных сферах жыццядзейнасці. 

Добра, што ў кожнай акрузе ў выбаршчыкаў ёсць альтэрнатыва, магчымасць выбраць лепшых з лепшых. І людзі, напэўна, аддадуць перавагу і свае галасы тым, каго больш ведаюць, з кім разам працуюць або займаюцца грамадскімі справамі, хто па сваіх грамадзянскіх і чалавечых якасцях найбольш адпавядае іх уяўленням аб асобе, адданай роднай Бацькаўшчыне, і мае жаданне актыўна працаваць дзеля яе росквіту. 

Упэўнены, што выбары на Іўеўшчыне пройдуць арганізавана, пры высокай актыўнасці жыхароў горада і населеных пунктаў раёна. 

У абраных дэпутатаў будзе новы погляд на цяперашнюю рэчаіснасць і вырашэнне надзённых праблем. І, вядома, шмат працы. Аднак не трэба думаць, што ўсё ў нашым жыцці залежыць ад дэпутатаў і прадстаўнікоў улады. Якасць нашага сённяшняга жыцця і наша будучыня залежаць ад усіх нас: толькі агульнымі высілкамі, сумленнай стваральнай працай мы зможам палепшыць свой дабрабыт.

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews