Іўеўскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры заняў першае месца у ХV Рэспубліканскім
фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет».

Свае работы на фестываль-кірмаш прадставілі:
Ірына Смірнова — загадчык аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры ДУК “Іўеўскі ЦКіВЧ”, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, лаўрэат абласной прэміі А.І.Дубко, носьбіт элемента гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”. Прадставіла калекцыю работ па саламапляценні.

Юзэфа Старасціна — загадчык сектара рамёстваў і традыцыйных культур аг.Геранёны,чалавек Года Гродзеншчыны ў 2023 годзе, народны майстар РБ ,сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, лаўрэат абласной прэміі А.І.Дубко, носьбіт элемента гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення .На Рэспубліканскім фестывалі –кірмашы “Вясновы букет” прадставіла калекцыю работ па саламапляценні.

Вера Чурэйна — майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры, народны майстар РБ, сябра Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, лаўрэат абласной прэміі А.І.Дубко, носьбіт элемента гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь “Беларускія мастацкія практыкі саломапляцення”. Прадставіла калекцыю работ па саламапляценні.

Наталля Дунай — майстар народных мастацкіх рамёстваў аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры . Калекцыя работ: беларуская лялька,тканыя паясы.

Маргарыта Канцэвіч — кіраўнік гуртка аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.Прадставіла калекцыю вышытых рушнікоў.
Ганна Пуйдак –актыўная ўдзельніца клуба майстроў народнай творчасці”Скарбніца” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.Прадставіла калекцыю вышытых і тканых абрадавых рушнікоў.
Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews






