І не шукаў Ён прыняццяІ пахвалы ад людзей,А сілай Духа узносіўДля Бога славу вышэй.
Вучыў у простасці сэрцаўШукаць да Бога шляхі,Трымацца праўды і верыць,І быць сабою заўжды.
Спагаду і міласэрнасць,Любоў да бліжніх вышэйЗакона кніжнікаў ставіў, Быў да народа бліжэй.
І на Галгоце прыняў Ён Твае грахі на сябе,Каб верыў шчыра, спазнаў ты,Што Хтосьці любіць цябе!
Ён знішчыў смерць і у сэрцыСвятло надзеі прынёс,Каб ты ў грахах не загінуў —Ён для цябе ўваскрос!