Актуальное

ХХVІ Дзень беларускага пісьменства ўжо на парозе

Штогод у першую нядзелю верасня Рэспублі-ка Беларусь адзначае важнае ў духоўным жыцці грамадства свята — Дзень беларускага пісьменства, блізкае і зразумелае дарослым і дзецям, якое вяртае народ да сваіх каранёў і вытокаў.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі 19 жніўня выпусціла канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства».
На канверце — выявы Спаса-Прэабражэнскага сабора, касцёла Святога Апостала Андрэя, будынка чыгуначнага вакзала станцыі Слонім, эмблема Дня беларускага пісьменства, герб горада. У аснове маркі — від на стары Слонім з выявамі кнігі і чарніліцы. Намінал маркі «А» адпавядае тарыфу на перасылку простага ліста масай да 20 грамаў уключна ў межах Беларусі (Газета «Слонімская»).
У рамках праекта «У пошуках страчанага», якому ідзе ўжо 16-ы год, было прынята рашэнне пачаць выдаваць старадаўнія паштоўкі, якія прысвечаны не толькі Мінску і Гродна, але і Слоніму. Яны будуць прадстаўлены падчас Дня беларускага пісьменства.

Па матэрыялах БЕЛТА.