Экономика

“Гавары са мной па-беларуску”. Як адсвяткавалі Міжнародны дзень роднай мовы ў Трабскай СШ?

Беларуская мова ўваходзіць у склад дзесяці самых прыгожых моў свету, а па мілагучнасці займае другое месца пасля італьянскай. Гісторыкі сцвярджаюць, што яна яшчэ і самая старажытная сярод славянскіх. Мова яднае нацыю, народ і ўсіх людзей, якія пражываюць на тэрыторыі краіны. Кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру свайго народа.

Святкаванне Міжнароднага дня роднай мовы стала традыцыйным мерапрыемствам для навучэнцаў і педагогаў Трабскай сярэдняй школы Іўеўскага раёна. Таму 21 лютага 2024 года работнікі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у напісанні Гродзенскага абласнога дыктанта. 

Для вучняў праведзена акцыя “Гавары са мной па-беларуску”, вусны часопіс “Я хаце абавязаны прапіскаю…”, конкурс на лепшага чытальніка вершаў “Чытаем класіка разам”, прысвечаны 110-годдзю з дня нараджэння Аркадзя Куляшова. На працягу дня ў сценах школы гучалі музычныя творы на вершы беларускіх паэтаў.

Свята роднай мовы нікога не пакінула абыякавым, таму што няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Алена Астрамецкая, намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Трабскай сярэдняй школы.