Актуальное

Фотафакт. У іўеўскім касцёле распачалася рэстаўрацыя бакавога алтара св. Ганны

У касцёле святых апосталаў Пятра і Паўла ў Іўі распачаліся рэстаўрацыйныя работы бакавога алтара святой Ганны.

Першы этап — выдаленне старой фарбы, пасля чаго спецыялісты прыступяць да аднаўлення асобных элементаў аздаблення і іх умацавання.

Работы праводзяцца па ўзгадненні з адпаведнымі інстанцыямі. Рэстаўрацыя працягнецца некалькі месяцаў.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: telegram.me/ivyenews

Фота Рамана Ярмоша.