Яшчэ здалёк, падыходзячы да Іўеўскага музея нацыянальных культур, немагчыма не спыніць позірк на новым арт-аб’екце.

Сцяна будынка нібы ажыла – на ёй расквітнеў дзівосны мурал, які ўвабраў у сябе ўсю шматграннасць і духоўнае багацце нашага горада. А побач, над уваходам, з’явілася стыльная шыльда «Музей», якая адразу здымае ўсе пытанні ў падарожнікаў: яны дакладна на правільным шляху.
Сам мурал, які цяпер упрыгожвае будынак, таксама быў створаны невыпадкова. Як падзялілася дырэктар музея Алена Віктарава, у гэтую працу была ўкладзена душа, і яна не проста малюнак:

— У гэтых архітэктурных вобразах закладзена нешта большае. Яны сімвалізуюць кожную пару года разам з рэлігійным будынкам, знакамі той ці іншай веры. Усё гэта — адлюстраванне нашай поліканфесійнай, багатай гісторыі. А нанесла малюнак каманда ТАКТАК — гэта вельмі вопытныя мастакі, якія працуюць у розных стылях. І, заўважце, цяпер ніводны турыст не заблукае, бо таблічка «Музей» відаць здалёк.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: t.me/ivyenews
Ягор Шэмет.
Фота Станіслава Зянкевіча.






