Сёння, 3 верасня, у Мінску, ад сталічнага Свята-Духава кафедральнага сабора стартавала штогадовая навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў» з Дабрадатным агнём ад Гроба Гасподняга.
Яе маршрут пралягае сёлета праз Святое Поле ля вёскі Загор’е Баранавіцкага раёна, дзе знойдзена пуцяводная ікона экспедыцыі Пакрова Прасвятой Багародзіцы, потым праз Зэльву, гарадскі пасёлак Казлоўшчына, Дзятлава, Ашмяны, Іўе і завершыцца ў Лідзе – сталіцы сёлетняга Дня беларускага пісьменства. Удзельнікі экспедыцыі, сярод якіх прадстаўнікі духавенства, вучоныя і дзеячы культуры, наведаюць і асвяцяць знакавыя месцы.

У праграме — духоўна-асветніцкія канферэнцыі, сустрэчы з вернікамі, працоўнымі калектывамі і наведванне сацыяльных устаноў.






