Образование

Да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у Лелюкінскай сярэдняяй школе прайшло свята «Восеньскі кірмаш»

Да Дня працаўнікоў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК у Лелюкінскай сярэдняяй школе  прайшло свята «Восеньскі кірмаш». Мерапрыемства было арганізавана і  праведзена невыпадкова: большасць бацькоў нашых навучэнцаў працуюць у аддзяленні «Лелюкі» СУП «Лаздуны-Агра».

Неабходна адзначыць, што дзеці разам з бацькамі пачалі рыхтавацца да свята больш чым за тыдзень да яго пачатку.  Арганізатарамі была праведзена жараб’ёўка: прадстаўнік з кожнага класа выцягнуў лісток з назвай садавіны ці агародніны, гонар якой неабходна будзе абараняць на кірмашы. Дзеці адказна аднесліся  да падрыхтоўкі: была зроблена вялікая колькасць вырабаў з прыроднага матэрыялу, створаны арыгінальныя касцюмы ў асеннім стылі. Пад час свята працавалі гандлёвыя рады, дзе кожны жадаючы мог набыць за сімвалічны кошт рознага роду ласункі, створаныя рукамі дзяцей і іх бацькоў.
Хочацца адзначыць, што на свяце прысутнічалі бацькі навучэнцаў школы, а таксама мясцовыя жыхары. Для ўсіх прысутных гучала вясёлая музыка і выконваліся песні, а таксама кожны жадаючы мог паўдзельнічаць у конкурсах і бяспройгрышнай латарэі.
 

 

 

 

 

 

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

А. Рэвінская.