Надышла залатая пара года — восень, вяскоўцы дакапалі бульбу — «другі хлеб» беларусаў.
З гэтай нагоды запрашаем усіх на сапраўднае свята бульбы і сала «Каб душа гуляла» ў аграгарадок Эйгерды 22 кастрычніка 2017 года.
Пачатак мерапрыемства ў 12:00.
У праграме:
12:00 — адкрыццё свята «Каб душа гуляла»;
12:10 — Выступленне народнага ансамбля народнай песні «Спадчына» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Лаздуны1;
12:20 — Тэатралізаваная прадстаўленне «Падарункі Бульбачкі Скварачкінай»;
13:00 — Віктарына «Усё пра бульбу» — Іўеўская раённая бібліятэка.
13:10 — Дэфіле-шоў у беларускіх нацыянальных касцюмах — Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу;
13:20 — Канцэрт калектываў аматарскай творчасці Карэліцкага раёна.
Для вас працуюць: выстава вырабаў з агародніны «Дары восені», выстава-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Падчас мерапрыемства адбудзецца частаванне дранікамі.






