Образование

Цікавы тэматычны тыдзень, прысвечаны Дню маці, прайшоў у Ліпнішкаўскім дзіцячым садзе-сярэдняй школе

«Самая любімая, самая родная» — пад такім дэвізам у старшай дашкольнай групе ДУА «Ліпнішкаўскі дзіцячы сад-сярэдняя школа» ладзіўся тыдзень, прысвечаны Дню маці. Тэматычны тыдзень прайшоў вельмі ярка, трапятліва і цікава. Праводзіліся розныя мерапрыемствы, галоўнай мэтай якіх з’яўлялася выхаванне ў дашкольнікаў любові і павагі да маці, развіццё творчых здольнасцяў дзяцей і стварэнне ўтульнай, хатняй атмасферы свята.
 
Дзеці разам з выхавальнікамі праводзілі займальныя гутаркі аб блізкім і дарагім чалавеку, чыталі мастацкія творы пра маму, вучылі цудоўныя песні і вершы, танцавалі, малявалі партрэты любімых матуль і рыхтавалі падарункі.   Дзеці з вялікім задавальненнем прыняліся за маляванне партрэтаў для выставы «Мая матуля сама прыгожая». Было вельмі прыемна глядзець, з якой любоўю дзеці малявалі сваіх мам. У сваіх працах яны змаглі перадаць не толькі знешняе падабенства, але і бязмежную любоў да сваіх матуль.
У падарунак мамам дзеці зрабілі выдатны гаршчочак з кветкамі, у які ўклалі сваю любоў і клопат, чулае і ўважлівае стаўленне да самага дарагога чалавека – мамы.
З Днём маці ад душы павіншавалі ўсіх мам выхавальнікі групы і пажадалі, каб ніколі не было слёз у матчыных вачах, каб твар свяціўся ад усмешак, каб мамы адчувалі цяпло і любоў ад сваіх дарослых і маленькіх дзяцей!

Т. Здончык, выхавальнік ДУА “Ліпнішкаўскі дзіцячы сад  — сярэдняя школа.