Культура и творчество

Чытач Іўеўскай раённай бібліятэкі М. Гурская атрымала дыплом II ступені на абласным конкурсе самаробнай лялькі

 Падведзены вынікі абласнога конкурсу самаробнай лялькі “Вернісаж літаратурных герояў”. Дарослыя і дзеці Гродзенскай вобласці стварылі казачны свет, прадставіўшы больш за 150 работ па чатырох намінацыях: “Героі казак”, “Героі твораў розных нацыянальнасцей”, “Героі твораў народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа” і “Героі твораў сусветнай літаратуры”.

Супрацоўнік бібліятэкі-філіяла аг. Суботнікі Іванова С.М .і чытач Іўеўскай раённай бібліятэкі Гурская М.Я. таксама прынялі ўдзел у абласным конкурсе самаробнай лялькі “Вернісаж літаратурных герояў” у намінацыі “Героі сусветнай літаратуры”.

Гурская Марыя атрымала дыплом II ступені. На конкурс была прадстаўлена работа «Прыгоды Алісы ў краіне цудаў» па творы Л.Кэрала. Віншуем пераможцу!

https://t.me/ivielib/1788