Гастрофест Ивьевский помидор — 8 августа, г. Ивье
Актуальное Культура и творчество

«Чароўны клубок» аб’ядноўвае аматараў вязання ў Геранёнах

У аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры аграгарадка Геранёны Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу адбылося адкрытае пасяджэнне дзіцячага клуба аматараў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (вязанне) «Чароўны клубок». Мерапрыемства прайшло ў форме пазнавальнай праграмы «Новыя прылады для вязання».

Удзельнікі і госці сустрэчы пазнаёміліся з разнастайнымі прыладамі для вязання, убачылі аўтарскія вырабы майстра і даведаліся, з дапамогай якіх інструментаў яны былі створаны. Асаблівую ўвагу надалі сучасным прыстасаванням для рукадзелля, а таксама літаратуры па вязанні, якая даступная ў мясцовай бібліятэцы.

Удзельніца клуба Валерыя Апанас прадэманстравала цікавы станок для сучаснага вязання, а кіраўнік клуба Вольга Чарняк правяла для прысутных майстар-клас па вязанні кручком «Закладка для кнігі».

Сустрэча прайшла ў цёплай і душэўнай атмасферы. Напрыканцы мерапрыемства ўсе ўдзельнікі атрымалі на памяць зробленыя ўласнымі рукамі закладкі для кніг і засталіся з прыемнымі ўражаннямі.

Па інфармацыі t.me/rdk_iv