Культура и творчество

“Чараўніцы на кніжнай паліцы”. У Іўеўскай раённай бібліятэцы да Года беларускай жанчыны арганізавана выстава кніг

У беларускай дзіцячай літаратуры шмат выдатных аўтараў-жанчын, чые творы карыстаюцца папулярнасцю ў юных чытачоў. Сярод іх – Эдзі Агняцвет, Алена Масла, Раіса Баравікова, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, Лёля Багдановіч, Іна Фралова, Жанна Міус, з творчасцю якіх можна пазнаёміцца на выставе “Чараўніцы на кніжнай паліцы” ў Іўеўскай раённай бібліятэцы.


Гэтыя таленавітыя пісьменніцы ствараюць якасную і цікавую літаратуру, якая развівае і выхоўвае маленькіх чытачоў. Іх творы можна выкарыстаць для сумеснага чытання дзяцей і дарослых.
Запрашаем наведаць выставу і пагрузіцца ў захапляльны свет дзіцячых мараў і неверагодных прыгод, створаны беларускімі аўтаркамі.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми?  Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews