Экономика

«Бульбачка Смятанаўна запрашае» на гастрафэст у аграгарадок Лаздуны 1

Бульба – другі хлеб беларусаў. Усіх аматараў бульбы на вясёлы гастрафэст запрашае аграгарадок Лаздуны 1.

Вас парадуюць мастацкія выстаўкі восеньскай гародніны, падсілкуюць смачныя бульбяныя пачастункі.  

Вы зможаце прыняць удзел і стаць пераможцам конкурсаў на самы вялікі вырашчаны вамі бульбяны клубень “Бульбяны волат”, на самы вялікі і смачны дранік “Бульбяны смак”.

Вас запросіць тэматычная пляцоўка “Бульбяная кавярня”, дзе будуць прапанаваны бульбяныя стравы ад носьбітаў элементу нематэрыяльнай культурнай спадчыны “Стравы з таркаванай бульбы”.

Вас чакаюць захапляльныя выступленні вядучых калектываў аматарскай творчасці Воранаўскага і Іўеўскага раёнаў, мноства конкурсаў, выставак і майстар-класаў.

Кожны зможа праявіць кулінарныя таленты, пакаштаваць смачныя стравы з бульбы, праявіць спрыт і кемлівасць у гульнях і віктарынах, а таксама з задавальненнем павесяліцца і патанцаваць.

А жадаючых набыць сельскагаспадарчую прадукцыю запросіць восеньскі кірмаш.

Хотите читать актуальные новости Ивья и Ивьевского района первыми? Подписывайтесь на наш Телеграм-канал по ссылке https://t.me/ivyenews

Аргкамітэт