Гродзенскі АМЦНТ запрашае адкрыць для сябе самабытную прыгажосць Іўеўшчыны, дзе побач жывуць розныя культуры, а народныя рамёствы беражліва захоўваюць сваю гісторыю.
У экспазіцыі Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці будзе прадстаўлена больш за 100 работ іўеўскіх майстроў і мастакоў: вырабы з саломкі і лазы, выцінанка, лялькі, фларыстыка, традыцыйныя татарскія мугіры, нацыянальныя касцюмы, паясы з беларускім арнаментам і жывапісныя палотны.
Кожная работа — гэта талент, фантазія і любоў да роднага краю, увасобленыя ў творчасці.

Адкрыццё выстаўкі — 29 кастрычніка ў 15:00.
Адрас: г. Гродна, вул. Савецкая, 8.
Выстаўка будзе працаваць з 29 кастрычніка па 30 лістапада 2026 года.
Даведкі па тэлефоне: +375 (33) 655 87 58.
Далучайцеся да знаёмства з багатай культурнай спадчынай Іўеўшчыны!
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: telegram.me/ivyenews






