Жизнь

Бэтлеемскі агонь міру прыбыў у Іўе

Сёлета акцыя перадачы Бэтлеемскага агню праходзіць пад дэвізам “Развівай дабро ў сабе”: гэта значыць, што, каб рабіць свет лепшым, трэба пачынаць з сябе, развіваючы ўласныя добрыя якасці і клапоцячыся аб добрых адносінах. Разам з перадачай Бэтлеемскага агню сімвалічна перадаецца пасланне міру, каб, падобна таму, як ззяе гэты агонь, у свеце ззяла надзея, якую немагчыма пагасіць.

Акцыя перадачы Бэтлеемскага агню пачалася ў 1986 годзе ў Аўстрыі. Да яе далучыўся рух скаўтаў, з цягам часу яна распаўсюдзілася на іншыя краіны. Бэтлеемскі агонь запальвае дзіця або падлетак ад адной з 15 нязгасных лампад, якія знаходзяцца ў гроце Нараджэння Пана ў Бэтлееме. Затым агонь спецыяльным авіярэйсам дастаўляюць у Аўстрыю, а адтуль у іншыя краіны. У Беларусь Бэтлеемскі агонь першы раз быў афіцыйна дастаўлены ў 1998 г. 

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews

Раман Ярмош.