Як стала вядома, Белтэлерадыёкампанія будзе трансліраваць набажэнствы Пасхальнага трыдууму з мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі ў Вялікую пятніцу, 10 красавіка, у 19.00 — на канале «Беларусь 3», у Пасхальную вігілію, 11 красавіка, у 21.45 — на канале «Беларусь 1».
Таксама можна ўдзельнічаць ва ўрачыстасцях з дапамогай трансляцый на афіцыйным сайце Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі сatholic.by, а таксама трансляцый, арганізаваных асобнымі парафіямі.
На тэлеканале «Гродна плюс» анлайн-трансляцыя святочнага набажэнства ў Вялікую нядзелю, 12 красавіка, адбудзецца ў 7.00.






