Образование

Адукацыя і выхаванне. Чарговая субота з захапленнем

Дыханне восені адчуваецца з кожным днём усё мацней. Вось і суботні ранак 19 верасня выдаўся бадзёрым. Вуліцы амаль пустыя. Але ўжо на падыходзе да нашай ўстановы па настрою спяшаючых сюды хлопчыкаў і дзяўчынак акунаешся ў нейкую атмасферу прыўзнятасці. Правесці дзве гадзіны для многіх вучняў Іўескага ясляў-сада — пачатковай школы стала жаданым, а для некаторых нават патрэбай. Таму калектыў установы да дробязей прадумвае, як арганізаваць мерапрыемствы ў гэты дзень.

Чарговая субота не стала выключэннем. Вучні нашай установы мелі магчымасць знайсці сабе занятак па душы. Не сакрэт, што дзіцяці падабаецца тая справа, якая ў яго лепш атрымліваецца, ці ў яго для гэтага ёсць задаткі. Таму ў суботні дзень у школе працуюць гурткі рознай накіраванасці. Сярод іх аб’яднанне па інтарэсах мастацкага профілю «Чароўныя фарбы», «Сяміцветік», спартыўны клуб» Алімп».

Суботні дзень пачаўся са спартыўнага часу «Восеньская карусель». Цікава і разнастайна прайшла танцавальна-забаўляльная праграма «У коле сяброў». Навучэнцы мелі магчымасць прыняць удзел у акцыі «Мы самі малюем свае жыццё». Карыснай і цікавай была сустрэча з супрацоўнікамі Іўеўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з удзелам спецыяльнай тэхнікі. І як заўседы катанне на поні па мянушцы «Лексус».

Закончылася чарговая субота. Але дзеці не спяшаюцца разыходзіцца да дому. І гэта лепшае пасведчанне таго, што ва ўстанове адукацыі правільны накірунак.

М. Жыдзель,

настаўніца пачатковых класаў Іўеўскага ясляў-сада — пачатковай школы.