Сёлета – юбілей Перамогі, і мы ў чарговы раз гаворым: “Дзякуй, ветэраны, за мірнае неба над галавой, за магчымасць жыць, працаваць, марыць, кахаць!” .
Мітынг адкрывае старшыня Іўеўскага райвыканкама Аляксандр Іванавіч Булак.
–Дзень Перамогі! Гэты дзень 9 мая назаўжды застанецца святам, на ўсе часы,– сказаў выступоўца. – У гэты дзень мы святкуем перамогу ў страшнай вайне, якая забрала мільёны жыццяў. У гэты дзень мы святкуем перамогу чалавечнасці і міласэрнасці над злом. Хай не так шмат засталося удзельнікаў тых бітваў, але мы будзем свята шанаваць памяць аб тых вялікіх людзях, што коштам сваіх жыццяў адваявалі нашу свабоду і наша права на жыццё ! Мы паважаем памяць аб загінуўшых у той страшнай вайне і ўскладаем кветкі да іх магіл і помнікаў, аддаючы даніну ўдзячных нашчадкаў вызваліцелям ад фашысцкіх захопнікаў!
Усе мы, якія жывуць сёння, у неаплатным даўгу перад пакаленнем ветэранаў Вялікай Айчыннай, сказаў А. Булак. На вопыце Перамогі мы пераконваемся ў тым, што толькі мужнасць і стойкасць, праца і адказнасць, сяброўства і супрацоўніцтва, вернасць традыцыям з’яўляюцца надзейнай гарантыяй пераадолення ўсіх цяжкасцяў, залогам бяспекі і росквіту нашай любімай Радзімы.
Абавязак цяперашніх пакаленняў — захаваць святую памяць пра Перамогу., адзначыў кіраўнік раённай улады. Бо, пакуль мы памятаем пра подзвігі дзядоў і прадзедаў, нікому не ўдасца перапісаць гісторыю. Наш святы абавязак — зберагчы кожную старонку гісторыі вялікай вайны для нашых дзяцей, унукаў і праўнукаў.














Затым увагу прысутных на мерапрыемстве прыцягвае літаратурна-музычная кампазіцыя “Вайна” у выкананні работнікаў культуры, якая прымушае павярнуць час назад, у 1941 год, і адчуць тыя трывожныя хвіліны пачатку вайны на нашай зямлі… Але менавіта ў тыя першыя дні, тыдні, месяцы фашысцкай агрэсіі і заклаліся асновы будучай Перамогі, нашай Перамогі, святло якой не пацямнее ні для цяпешніх , ні для будучых пакаленняў.
“Вайна — гэта 1418 дзён і начэй бітвы з фашызмам. Вайна — гэта 900 дзён і начэй блакаднага Ленінграда. Гэта 125 грамаў хлеба ў суткі. Гэта тоны бомбаў і снарадаў, якія падаюць на мірных людзей. Вайна — гэта 20-ць гадзін ля станка ў дзень. Гэта ўраджай, які вырас на салёнай ад поту зямлі. Гэта крывавыя мазалі на далонях такіх жа дзяўчынак і хлапчукоў, як ты. Вайна – гэта 40 мільёнаў загінуўшых. Гэта значыць — 30 забітых на 2 метры зямлі, 28 тысяч забітых штодня. Гэта значыць — кожны чацвёрты жыхар краіны загінуў”.









Затым слова бярэ старшыня Іўеўскага раённага грамадскага аб’яднання ветэранаў Іван Станіславаіч Жыдзель, які, адзначаючы важкасць памяці народнай аб тых, хто склаў сваё жыццё за мір і шчасце будучых пакаленняў, перадае эстафету выконваючай абавязкі першага сакратара Іўеўскага раённага камітэта грамадскага аб’яднання “ Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” Арыне Барадынкінай. Маладзёжны лідар завярае старэйшае пакаленне ў тым, што моладзь будзе з гонар прадаўжаць слаўныя справы гераічных продкаў.
Мітынг працягвае літаратурная кампазіцыя “Памяць”. Затым прысутныя хвілінай маўчання ўшаноўваюць памяць загінуўшых ў вайне і ўскладваюць вянкі і кветкі да помніка.


Святкаванне юбілею Вялікай Перамогі працягнулася акцыяй «Салдаты Перамогі». Творчае віншаванне «Спасибо деду за Победу” у двары свайго дома атрымаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Іванавіч Данілаў.






Затым адбылося ўрачыстае адкрыццё інфармацыйнай дошкі “Дзецям вайны” ля будынка раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, дзе ў гады вайны размяшчаўся дзіцячы дом.
Падрабязней аб адкрыцці ў іншых публікацыях ivyenews.by
І. БУТУРЛЯ.
С. ЗЯНКЕВІЧ (фота).






