Усіх жадаючых паспрабаваць свае сілы ў конкурсе ручнога сенакашэння запрашаем 12 чэрвеня 2021 года ў 16.00 у аграгарадок Ліпнішкі на відовішчнае, вясёлае, цікавае свята «Ліпнішкаўскія сенакосы».
У праграме:
- раённы конкурс па ручным сенакашэнні «Касец — 2021»;
- канцэртныя выступленні калектываў аматарскай творчасці Іўеўскага раёна;
- дэфіле-шоу «Берагіня-Пакосніца» аматарскага аб’яднання «Чараўніцы» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг. Ліпнішкі;
- эстрадны канцэрт салістаў ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу»;
- дансінг-шоу праграма «Танцы на пракосе».
На свяце адбудзецца прэзентацыя сувеніра лялькі-Бялуна — ліпнішкаўскага сімвала гасціннасці і турызму, якую прадставіць Марыя Францаўна Пякша, кіраўнік гуртка «Беларуская лялька» аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы аг.Ліпнішкі.
Алена Станіславаўна Нехведовіч, метадыст па ахове гісторыка-культурнай спадчыны ДУК «Іўеўскі цэнтр культуры і вольнага часу», запросіць на прэзентацыю-дэгустацыю дранікаў па сямейным рэцэпце, намінаваным на статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Традыцыі прыгатавання дранікаў у Гродзенскай вобласці».
На працягу свята працуюць: інтэрактыўная пляцоўка «На заваленке с гармошкой», майстар-клас па вырабе лялькі-абярэга «Берагіня-Пакосніца», гандлёвыя палаткі, дзіцячыя атракцыёны, выстаўкі-продаж вырабаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.






