Главное

Па-суседску жывём, разам святкуем

У мінулыя выхадныя асабістае свята  творчы калектыў Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу арганізаваў для жыхароў дамоў № 28 і № 33 па вуліцы Маладзёжнай г. Іўе. І  зразумела, і прыгожа гучыць яго назва —  «Добры дзень, суседзі!».

Адкрыла свята намеснік старшыні Іўеўскага райвыканкама Лідзія Вайцехаўна Носуль. У сваім прывітанні яна адзначыла, што ўжо стала добрай традыцыяй правядзенне святаў дамоў і вуліц нашага любімага горада Іўе ў летні перыяд, і пажадала святочнага настрою і жыццёвага задору ўсім яго ўдзельнікам і гледачам.

Мерапрыемства было насычана мноствам разнастайных цікавых момантаў. Шыкоўныя нумары канцэртнай праграмы падрыхтавалі салісты Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу і г.Шчучына. І, трэба адзначыць, што добрае надвор’е — рэдкае для гэтага лета — спрыяла ў той  суботні вечар сустрэчы пад адкрытым небам. 

 

А напярадні і самы жыхары постараліся, каб было весела і па-святочнаму прыгожа  навокал. Яны з энтузіязмам прынялі актыўны ўдзел у конкурсе па святочным афармленні пад’ездаў. Нягледзячы на крэатыў, які праявілі ўсе удзельнікі, перамогу ўсё ж журы аддало жыхарам пад’езду № 1 дома № 33.

 

Свята прадоўжылася танцавальна-забаўляльнай праграмай і спартыўнымі спаборніцтвамі: спартландыяй «Тата, мама і я — спартыўная сям’я», міні-футболам і армрэслінгам.

Для гледачоў працавалі дзіцячыя атракцыёны і выстава-продаж сувенірнай прадукцыі аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры.