Образование

Біблія – вечная кніга. У Трабскім яслях-садзе-сярэдняй школе прайшла гадзіна духоўнасці

З нагоды Дня праваслаўнай кнігі  ў Трабскім яслях-садзе-сярэдняй школе  прайшла сустрэча “Біблія – вечная кніга” з настаяцелем храма Святых апосталаў Пятра і Паўла  аг.Трабы протаіерэем Аляксандрам Дзянішчыцам. Вучні даведаліся аб дзейнасці Кірыла і Мяфодзія, першадрукароў Францыска Скарыны і Івана Фёдарава, паходжанні і гісторыі сучаснага алфавіта. У ходзе гутаркі параўналі старажытныя кнігі і сучасныя выданні.

 Протаіерэй Аляксандр прывез і прадэманстраваў выданні царкоўнай літаратуры ХІХ стагоддзя і адзначыў, што праваслаўная кніга служыць для станаўлення душы і светапогляду чалавека.  У канцы сустрэчы айцец Аляксандр сказаў: “Неабходна паважаць не толькі царкоўную кнігу, але і мастацкую,  свецкую; у першую чаргу тую, па якой вядзецца навучанне ў школе”.

Вучні з цікавасцю слухалі святара, задавалі пытанні, на якія атрымалі грунтоўныя адказы. Пасля мерапрыемства доўга яшчэ  яны гутарылі з протаіерэем Аляксандрам Дзянішчыцам, разглядалі царкоўныя выданні. Гэты час для прысутных быў часам духоўнага ўдасканалення.

К. Варабей , настаўнік рускай  мовы і літаратуры.