Образование

Закон, па якім мы жывем. Супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі завіталі да навучэнцаў Іўеўскага ДСПЛ

15 сакавіка супрацоўнікі Іўеўскай раённай бібліятэкі завіталі да навучэнцаў Іўеўскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прфесіянальнага ліцэя. Яны прыйшлі з наздвычай высакародная і патрэбнай місіяй – правесці круглы стол «Канстытуцыя закон па якім мы жывём”. Круглы стол быў прымеркаваны святкаванню Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. 

Для ўдзельнікаў мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Констытуцыя — галоўны закон краіны” і праведзены агляд літаратуры.

У любой сучаснай дзяржаве галоўным законам з’яўляецца Канстытуцыя. Яна выступае ў якасці ядра ўсёй прававой сістэмы. Пра гісторыю Канстытуцыі, яе месца і ролю ў нацыянальнай прававой сістэме, асноўныя палажэнні, правы і абавязкі грамадзян, прынамсі, і вялася гутарка падчас сустрэчы.

Напрыканцы мерапрыемства была праведзена віктарына «Мир права. Конституция Республики».

В. ВІКТАРАВА.