Актуальное Культура и творчество

Майстар рассказала, як стварала сноп да ўдзелу ў “Дажынках”

Юзэфа Старасціна, народны майстар Рэспублікі Беларусь:

— Гэты мастацкі сноп уяўляе сабой вобраз беларускай жанчыны, створаны з натуральнай саломы. Скульптурная кампазіцыя выканана ў выглядзе жаночай постаці, багата ўпрыгожанай кветкамі, каласамі і традыцыйнымі геаметрычнымі ўзорамі. Залацістая салома сімвалізуе сонца, хлеб, ураджай і непарыўную сувязь чалавека з роднай зямлёй. 

Кожная дэталь кампазіцыі падкрэслівае прыгажосць, мудрасць і працавітасць беларускай жанчыны, якая спрадвеку захоўвае сямейныя і народныя традыцыі. Створаны ў Год беларускай жанчыны, гэты вобраз увасабляе яе значную ролю ў жыцці сям’і, грамадства і краіны. 

Арнамент, кветкі і каласы гарманічна спалучаюцца ў адзінай кампазіцыі, раскрываючы багацце і самабытнасць беларускай культуры. Сноп становіцца своеасаблівым сімвалам жаночай сілы, цеплыні, творчасці і вернасці культурнай спадчыне роднай зямлі.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: telegram.me/ivyenews