Культура и творчество

Навіны культуры. Вітаем цябе, восень!

Мы ўжо пачыналі расказваць пра тое, што, закончыўшы летні сезон, культработнікі Іўеўшчыны  распачалі восеньскую карцэртную дзейнасць.

Сёння, гэтым суботнім днём, жыхары аграгарадка Трабы надвячоркам сабраліся, каб паслухаць і пабачыць сваіх любімых мясцовых артыстаў у канцэртнай праграме “Мелодыя восені”. Трабчан не патрэбна  моцна заклікаць на такія падзеі. Яны даўно ведаюць, якія творчыя людзі працуюць у аддзеле  культурна-масавай і асветніцкай работы аграгарадка Трабы.  Таму кожная сустрэча з імі – радасць.

У 20 гадзін на вечар адпачынку “Осенняя капель” запрасілі прыхільнікаў сваіх талентаў і усіх жыхароў   пасёлка артысты калектыва  аддзела культурна-масавай і асветніцкай работы гарадскога пасёлка Юрацішкі. А гэтым творчым асобам заўжды ёсць што паказаць, што праспяваць і што сказаць сваім гледачам. Таму і восеньскі вечар атрымаўся цёплым і лагодным.

В. Гулідава.