Главное

Дзень беларускага пісьменства. Самы геніяльны твор – мова

Кніга — вялікі дар чалавеку ад Бога. Яна ж існуе не толькі для перадачы гістарычнай інфармацыі, але і служыць дзвярыма ў будучыню. Ад таго, якімі будуць кнігі, залежыць і тое, якімі будуць ідэялы ў моладзі, а значыць — залежыць і наша будучыня.

У імя гэтага штогод  вечарам пачынаецца кросны ход «Дарога да святыняў», якім вядомыя паэты і пісьменнікі, творчая інтэллігенцыя, грамадскія і духоўныя дзеячы ідуць напярэдадні значнай святочнай падзеі — Дня беларусскага пісьменства і нясуць ёй не толькі свет лампад, але і свет і скарбы сваіх неабыякавых душ, сваёй любові да гісторыі і сучаснасці Беларусі, да вялікай нацыянальнай культурнай спадчыны, у якой асобным значным месцам стаіць беларуская літаратура і яе годныя песняры.

Дзень беларускага пісьменства летась  мела гонар прымаць у сябе Гродзеншчына, а дакладней  горад Слонім. Гэта былі дні і месяцы (падчас падрыхтоўкі і правядзення  ўрачыстасці кнігі, пісьменства, адукацыі), якія ўскалыхнулі  гарадзенскі край. І вось свята  мяняе сталіцу. Сёлета ўдзельнікаў свята прымаюць Бялынічы. І прымае кожны з нас у сваіх душах і сэрцах.

В. ГУЛІДАВА.