Актуальное Жизнь Культура и творчество

Смак беларускай традыцыі: Іўеўшчына на бульба-фэсце «Воранаўскі дранік»

Носьбіты нематэрыяльнай культурнай спадчыны «Стравы з таркаванай бульбы – дранікі, бульбяныя бліны, бабка і іншыя – традыцыі прыгатавання і спажывання ў Гродзенскай вобласці» Святлана Варанюк і Валянціна Буцько з Іўеўскага раёна прынялі ўдзел у бульба-фэсце «Воранаўскі дранік», які прайшоў у г.п. Воранава.

воранаўскі дранік

Свята аб’яднала аматараў беларускай кухні, майстроў народных традыцый, прадстаўнікоў устаноў культуры і ўсіх, хто шануе кулінарную спадчыну нашых продкаў. Адным з галоўных сімвалаў фэсту, вядома ж, стаў дранік – простая і разам з тым асаблівая страва, якая даўно стала часткай беларускай гастранамічнай культуры.

Святлана Варанюк і Валянціна Буцько прадставілі Іўеўшчыну і падзяліліся сваімі ведамі і майстэрствам прыгатавання традыцыйных страў з бульбы. Удзел у такіх мерапрыемствах дазваляе не толькі прадэманстраваць кулінарныя традыцыі свайго краю, але і захаваць іх для наступных пакаленняў.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: telegram.me/ivyenews