Гастрофест Ивьевский помидор — 8 августа, г. Ивье
Актуальное Культура и творчество

Ад матанкі да кукурузнага пляцення: у Іўі працуе персанальная выстава майстрыцы Вольгі Чарняк (дапоўнена)

Калі душа спявае, мікрафон не патрэбны. Дастаткова ніткі, іголкі і фантазіі.

У Іўеўскім цэнтры культуры і вольнага часу працуе выстава вырабаў дэкаратыўна-прыкладной творчасці “Жывая нітка традыцый” кіраўніка непрафесійнага аматарскага калектыву аддзела рамёстваў і традцыйнай культуры аг. Геранёны Вольгі Чарняк.
На ёй прадстаўлены больш трыццаці работ, выкананых у розных тэхніках традыцыйных рамёстваў, сярод якіх карункапляценне, пляценне з кукурузы, тканыя паясы, беларуская лялька і інш.

Мастерица Ольга Черняк

Кожны экспанат – гэта маленькі шэдэўр, створаны з цеплынёй і любоўю, з велізарным жаданнем зрабіць жыццё прыгожым і чароўным.
Дарэчы, па адукацыі Вольга Чарняк – бухгалтар, скончыла Ашмянскі сельскагаспадарчы тэхнікум. Навыкі вязання кручком і прутком пераняла ад маці і бабулі. Пазней стала цікавіцца вышыўкай, аплікацыяй саломкай і іншымі відамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці. А калі прыйшла працаваць у аддзел рамёстваў, навучылася вырабляць лялькі, ткаць паясы.

Падчас пасяджэння клуба майстроў “Скарбніца” майстар не толькі прадэманстравала свае вырабы, але і падзялілася сакрэтамі майстэрства з наведвальнікамі. Яна правяла майстар-класы, дзе кожны жадаючы змог паспрабаваць сябе ў розных тэхніках, даведацца пра традыцыі беларускага рамяства і навучыцца ствараць уласныя вырабы.

Загадчыца аддзела рамёстваў і традцыйнай культуры Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу Ірына Смірнова адзначыла, што работы Вольгі Генадзьеўны напаўняюць прастору цеплынёй і добрай энергетыкай. Яна ўмела перадае дух беларускага народа праз свае вырабы, якія з’яўляюцца не толькі дэкаратыўнымі элементамі, але і часткай культурнай спадчыны.

У планах Вольгі Чарняк — працягваць развіваць свае навыкі, даследаваць новыя тэхнікі і матэрыялы, а таксама ўключыць у сваю творчасць сучасныя элементы, каб захаваць традыцыі ў новым свеце. Яна верыць, што мастацтва павінна быць даступным для ўсіх, і марыць пра тое, каб больш людзей зацікавіліся дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам і працягнулі традыцыі сваіх продкаў.
Выстава “Жывая нітка традыцый” будзе працаваць на працягу месяца, і арганізатары запрашаюць усіх жадаючых прыйсці, каб адчуць атмасферу творчасці і натхнення.

Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: telegram.me/ivyenews 

Ірына Бутурля.
Фота І. Смірновай.