
Памятны знак «ПРОДКАМ-КРЫВІЧАМ» з’явіўся на маёй малой радзіме — у вёсцы Крывічы Іўеўскага раёна.
Вялізны камень-валун устаноў-лены побач з дарожнай шыльдай з назвай нашага старажытнага населенага пункта.
Памятны знак знешне нагадвае сэрца, а надпіс на ім выкананы ў стылі падковы — сімвала ўдачы.
Пляцоўка вакол каменя-валуна аздоблена ў форме васьмігранніка з роўнымі бакамі і выкладзена шматлікімі камянямі, якія сімва-лізуюць жыццёвыя лёсы, адзінства і пераемнасць усіх пакаленняў жыхароў Крывіч — ад заснавання вёскі да нашых дзён.
Ідэя ўстаноўкі памятнага знака нарадзілася ў мяне даўно, а рэалізаваць яе ўдалося толькі цяпер.
Мінулай восенню камень-валун быў прывезены з ускрайку поля (за 4 кіламетры ад вёскі) на месца ўстаноўкі, а сёлета праведзены работы па яго трансфармацыі ў памятны знак і добраўпарадкаванні навакольнай тэрыторыі. З нагоды самой падзеі побач з памятным знакам пасаджаны дубок.
Першыя гістарычныя звесткі пра Крывічы дайшлі да нас з XIV стагоддзя.
Гісторык Мікола Ермаловіч адзначаў, што прускі военачальнік Генрых у 1314 годзе, захапіўшы Наваградак, не здолеў авалодаць населеным пунктам крывічоў на Нёмане.
Гэта быў куток мужных і праца-вітых людзей — земляробаў і плытагонаў, якія потам і крывёю адстойвалі сваё права быць гаспадарамі на зямлі, на якой жылі спрадвеку.


Трагічнай і гераічнай старонкай жыцця нашых продкаў сталі гады Вялікай Айчыннай вайны. Многія аднавяскоўцы, як і мой дзед Іван Мікалаевіч, не вярнуліся з фронту. Крывічы атрымалі назву вёскі-партызанкі: тут чым толькі маглі дапамагалі партызанам. А ў пасляваенны час стварылі калгас і агульнымі высілкамі ладзілі мірнае жыццё.
Таму я палічыў сваім маральным абавязкам ушанаваць іх памяць, аддзячыць за гэты шматвяковы вопыт годнага, адданага роднай зямлі жыцця.
Мне верыцца, што памятны знак стане адным з мясцовых сімвалаў вечнасці, надзейным абярэгам вёскі Крывічы і яе жыхароў.
Хачу выказаць сардэчную падзяку ўсім, хто дапамог у ажыц-цяўленні маёй ініцыятывы:
Валянціне Станіславаўне Філон — старшыні Іўеўскага раённага Савета дэпутатаў, Браніславу Іванавічу Вершалю — дырэктару СУП «Лаздуны-Агра», Тадэвушу Вацлававічу Вінчу — майстру, які выканаў надпіс на камяні, маім аднавяскоўцам Таццяне і Алене Найдзен, Юрыю Найдзену, Ліліі і Віктару Быкавым, Аляксандру Праніку, іншым добрым людзям, якія далучыліся да рэалізацыі праекта.
Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте. Подписывайтесь: telegram.me/ivyenews
Іван КАРЭНДА, паэт, ураджэнец вёскі Крывічы.






