Адчуваеце пах свежаскошанай травы і духмянага лета? Запрашаем усіх на каларытнае свята «Ліпнішкаўскія сенакосы», дзе разгорнецца сапраўдны чэмпіянат па ручным сенакашэнні!

Калі: 20 чэрвеня, 15:00.
Дзе: аг. Ліпнішкі (Іўеўскі раён), парк РАПТ.
Што ў праграме?
«Візітная картка» — прэзентацыя каманд і самае арыгінальнае афармленне касы.
«Дэфіле пакосніцы» — паказ чароўных традыцыйных касцюмаў з арнаментамі-абярэгамі.
«Касі, каса, пакуль раса» — гарачае спаборніцтва на хуткасць і якасць сярод мужчын і жанчын.
«Абед на траве» — пачастунак традыцыйнай сенакоснай кухняй і халодным квасам.
Выставы — унікальныя самаробныя лялькі-абярэгі і фігуры з сена!
Майстар-клас ад носьбіта нематэрыяльна-культурнай спадчыны «Стравы з таркаванай бульбы (дранікі, бульбяныя бліны, бабкі і інш.) — традыцыі прыгатавання і ўжывання ў Гродзенскай вобласці» Алены Нехведовіч!
Аргкамітэт.






