Актуальное Афиша

«Сямейны партрэт Незалежнасці». “Іўеўскі край” адкрывае фотагалерэю напярэдадні галоўнаго дзяржаўнага свята

Трэцяга ліпеня Беларусь адзначыць галоўнае дзяржаўнае свята — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Гэта дзень гонару за сваю краіну, яе гісторыю, традыцыі і людзей. А яшчэ гэта магчымасць падкрэсліць каштоўнасці, на якіх трымаецца наша дзяржава.

Напярэдадні свята “Іўеўскі край” адкрывае фотагалерэю «Сямейны партрэт Незалежнасці».

Мы прапануем падзяліцца сямейнымі фотаздымкамі, на якіх разам сабраліся некалькі пакаленняў: дзеці, бацькі, бабулі і дзядулі, прабабулі і прадзядулі.

«Незалежнасць краіны пачынаецца з моцнай сям’і» —  менавіта гэты слоган стане галоўнай ідэяй нашай фотагалерэі, бо любоў да Радзімы, павага да гісторыі і сямейных каштоўнасцей перадаюцца ад пакалення да пакалення.

Дасылайце свае фотаздымкі на электронную пошту pressa.ik@ivyenews.by з тэмай «Дзень Незалежнасці» або «Фотагалерэя». 

Работы будуць апублікаваны на сайце і ў сацыяльных сетках раёнкі.

Галоўная сіла Беларусі — у адзінстве!


Будьте в курсе главных событий Ивьевщины! Новости, фото, интересные истории — всё самое важное в одном месте.  Подписывайтесь: t.me/ivyenews

Служба інфармацыі «IK».